- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны рухаецца па-свойму Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы і ствараемы рух Аляксандра Мілінкевіча "За свабоду!", урэшце рэшт, вызначыліся - якім фронтам яны пойдуць на парламенцкія выбары. Адразу варта адзначыць, што ўсе прымуць удзел у перадвыбарнай кампаніі. Праўда, калі АДС будуць выстаўляць сваіх кандыдатаў на выбары, то Мілінкевіч са сваёй камандай ад такой тактыкі адмовяцца. Зрэшты, паслухаем, што кажуць "авторы". Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі: - На пасяджэнні Палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл мы падпісалі пагадненне аб прынцыпах удзелу ў палітьннай кампаніі выбараў у парламент. Зараз ён павінен быць ратыфікаваны кіруючымі органамі суб'ектаў кааліцыі. Галоўны вынік - тое, што гэтым пагадненнем мы стварылі палітычныя і прававыя рамкі, у якіх зараз будзе ісці падрыхтоўчы працэс. Вельмі важна, што АДС ідуць на гэтую кампанію адной калонай. Заклацзены прынцып: ад адной акругі — адзін кандыдат АДС. Гэта азначае, што кандыдатаў можа быць менш чым 110, але ні ў якім разе не болын. Што тычыцца ствараемага руху "За свабоду!"... Спадар Карніенка заявіў, што яны не ставяць сваёй мэтай барацьбу за ўладу, а сканцэнтруюць свае сілы на змяненні ўмоў правядзення выбараў. Добра! Гэта таксама ёсць пэўная спецыялізацыя. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)