- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці дапаможа Янез Лянарчыч беларускім дэмакратам змяніць Выбарчы кодэкс? Учора ў Мінск з двухдзённым візітам прыбыла дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ на чале з яго дырэктарам Янезам Лянарчычам. Як паведамляе прэс-служба БДІПЧ АБСЕ, "галоўная мэта візіту - абмеркаванне рэкамендацый па паляпшэнні беларускага выбарчага заканадаўства, уключаных у выніковую справаздачу АБСЕ аб парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Беларусі ў верасні 2008 года". Плануецца, што Я.Лянарчыч правядзе перамовы з міністрам замежных спраў Сяргеем Маітынавым, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай і сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадзянскай супольнасці.