be
pdf

Народная Воля 109-110/2007

Разгляд справы ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска скончыўся нечакана для ўсіх. Суддзя Соф 'я Пракаповіч прызнала непадведамаснай справу аб выключэнні студэнта Алейніка з Акадэміі кіравання. Матывіроўка: такія справы з 'яўляюцца кампетэнцыяй Міністэрства адукацыі ірэктара акадэміі. Пра адлічэнне выцатніка вучобы Юрася Алейніка "Народная воля" расказвала падрабязна. Загадам рэктара 15 мая 2007 года юнака адлічылі з Акадэміі кіравання са звыклай ддя сучаснай Беларусі фармуліроўкай - "за сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку ". Вусна ў рэктараце хлопцу патлумачылі, што яго выганяюць за тое, што ён мае 22 гадзіны беспадстаўных пропускаў заняткаў у красавіку. Тое, што Юрась Алейнік - вьдатнік вучобы, яго сярэдні бал за чатыры курсы навучання ў акадэміі складае 8,4, а апошнюю сесію ён здаў на ўсе "дзевяткі", трэба разумець, у сучаснай Беларусі не маюць ніякага значэння. Юрась лічыць, што сапраўднай прычынай адлічэння сталі яго грамадзянская пазіцыя і палітьганыя погляды. Юнак - сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Таварыства беларускай мовы, ён збіраў подпісы супраць закона аб скасаванні льгот для студэнтаў, удзельнічае амаль ва ўсіх палітычных акцыях, якія ладзіць апазіцыя. Відавочна, з такім рашэннем рэктара Юрась Алейнік не мог пагадзіцца і звярнуўся ў суд. Разгляд справы праходзіў ў Кастрычніцкім судзе сталіцы. Слуханні доўжыліся два дні. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-07-12
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2007 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org