be
pdf

Народная Воля 107-108/2007

«Лёс Ягора Рыбакова не адсочваю...» Днямі ў Нацыянальным музеі імя Янкі Купалы адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Уладзіміра Мацвейчука з журналістамі. Акрамя Уладзіміра Фёдаравіча, на пытанні журналістаў адказвалі першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка іяшчэ шэраг чыноўнікаў ад культуры. Уладзімір Мацвяйчук аказаўся даволі пунктуальным міністрам. На прэс-канферэнцыю ён прыйшоў хвіліна ў хвіліну. Акінуўшы вокам прысутных, Мацвяйчук канстатаваў: "Нешта журналістаў малавата, напэўна, замучылі мы іх... " Затым міністр выступіў з "праграмнай прамовай ", расказаўшы аб тым, якія мерапрыемствы пад патранажам яго ведамства ўжо праведзены, і аб бліжэйшых планах на будучае. Восьпра што гаварыў міністр. Аб студэнцкім размеркаванні. - Зараз выпускнікі творчых ВНУ краіны ў болынасці сваёй размяркоўваюцца ў раённыя цэнтры. Мясцовыя ўпраўленні і аддзелы культуры нам удзячны за маладых спецыялістаў. Ёсць, праўда, сярод выпускнікоў творчых ВНЎ і такія, якія ўсімі праўдамі і няпраўдамі хочуць застацца ў Мінску. Уладкаваўся такі ў нейкі калектыў на 0,25 стаўю, і яму нармальна. Але мая пазіцыя тут іншая. Калі да мяне на асабісты прыём прыходзяць па пытаннях пераразмеркавання, то я адразу адказваю, што на гэтую тэму нават і размаўляць не буду. Гэта ж усё праз бацькоў робіцца, выпускнікі самі рэдка прыходзяць... Умешваюся толькі ў тым выпадку, калі размеркаванне праведзена з парушэннямі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-07-06
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2007 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org