- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
3 ліпеня 2007 года, Мінск... Парад, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у гэтым годзе, як і абвяшчалася напярэдадні, прайшоў без удзелу танкаў, самалётаў і... сельскагаспадарчай тэхнікі. ...Раніцай 3 ліпеня ў Мінску было ціха - ні машын, ні людзей... I ўсё ж пра тое, што вось-вось распачнуцца масавыя мерапрыемствы, можна было меркаваць па незлічонай колькасці міліцыянтаў у святочна белых кашулях. Каля дзесяці гадзін "дэлегацыя кіраўнікоў" прыбыла ўскладаць кветкі да помніка Перамогі. А ў адзінаццаць пачаўся вайсковы парац. Заўжды падчас правядзення парадаў рух на цэнтральных вуліцах Мінска перакрываецца. Так было і на гэты раз. Яшчэ на подступах да стэлы "Мінск - горад-герой" людзі ў цывільным прасілі жадаючых убачыць парад перайсці на той бок праспекта Пераможцаў, дзе размяшчаецца гасцініца "Планета". Было заўважана, што на яе даху мітусяцца нейкія людзі. "Няўжо снайперы?" - перапытвалі людзі адзін аднаго. Колькасць гледачоў на парадзе ўражвала. Па афіцыйнай інфармацыі, у раёне стэлы сабралася каля 100 тысяч чалавек. Некаторыя расказвалі, што займалі месца ажно за дзве з паловай гадзіны да пачатку парада. "Пусціце, мне сяброўка заняла месца каля прэзідэнта", - угаворвала службістаў нейкая грамадзянка. "Жанчына, вы разумееце, туды можна прайсці толькі тым, у каго ёсць спецпропуск", - спакойна адказвалі жанчыне прадстаўнікі сілавых структур. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)