- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Ніякіх жартачкаў сярод тых, хто прыйшоў на сход у Мінску, чутно не было. Усе былі вельмі і вельмі сур'ёзныя. Як было сказана пазней, арганізацыя аб'ядноўвае ўсіх, каму "неабыякавы лёс Радзімы, Мінска, будучае дзяцей". Менавіта "неабыякавасць" і была напісана на тварах тых, хто накіроўваўся ў тэатр. Сярод іх аказаўся экс-кіраўнік прэздэнцкай прэс-службы, зараз рэктар МІПСА ФПБ Валерый Таўкаяоў, тэлевядучы Аляксандр Аверкаў і іншыя "выбітныя дзеячы". Йк прызнаўся адзін з дэлегатаў, што смаліў на прыступках, людзі сабраліся з розных раёнаў ад розных прадпрыемстваў і ўстаноў. Пранікнутыя светлымі ідэямі і чыстымі думкамі, мы з калегай з "БелГазеты" вырашылі таксама пабываць на сходзе. Бо нам таксама лёс радзімы неабыякавы! Аднак уваход у будынак журналістам недзяржаўных выданняў забаранілі. Хлопцы з аховы з'езда, яыя назваліся "прадстаўнікамі грамадскасці", катэгарычна адмовіліся як назваць прычыны "нядопуску", так і "персаніфікаваць" сябе. "З камітэта салдацкіх маці мы", - няўдала пажартаваў адзін з іх. Пакуль ахоўнікі дэманстравалі пачуццё гумару, нейкая добрая жанчына параіла нам звярнуцца да адной з супрацоўніц гарвыканкама: маўляў, яна тут запрашальнымі білетамі загадвае. Супрацоўніцу мы так і не знайшлі, затое зрабілі пэўныя высновы пры тое, якім ветрам занесла сюды працоўныя масы. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)