- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.
Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.
Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / Г. В. Штыхаў, В. У. Ракуць; Пад рэд. П. Ц. Петрыкава.— Мн.: Нар. асвета, 2002.— 207 с.: іл., карт.... Болей »
Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст.— 1999 г.: Вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / І. Л. Качалаў, Г. С. Марцуль, Н. Я. Новік і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка,— 2-е выд.—Мн.: Нар. асвета, 2002,— 206 с.: іл.... Болей »
Перыяд сусветнай гісторыі, які разглядаецца ў падручніку, ахоплівае два стагоддзі — ад Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. да нашых дзён. У адпаведнасці з агульнапрынятай перыядызацыяй усё XIX ст. і пачатак XX ст. адносяцца да новага часу. Вылучэнне навейшай гісторыі ў адносна самастойны перыяд тлумачыцца... Болей »
Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў Мудры, сын Рагнеды... Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы»... Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай... Болей »
Вядомы сучасны французскі пісьменнік Альбер Камю ў сваіх і ворах шмат раздумваў аб лёсе чалавека, яго пакутах, адзіноце і смерці. Ён пераасэнсаваў старажытны міф пра Сізіфа. Помніце? Багі, каб пакараць Сізіфа, асудзілі яго на цяжкія мукі: ён павінен быў штурхаць перад сабой на вяршыню гары вялізны камень... Болей »
Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Падруч. для 6-га кло агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / Г. В. Штыхаў, В. У. Ракуць; Пад рэд. П. Ц. Петрыкава.— 3-е выд.— Мн.: Нар. асвета, 2001.— 176 с.: іл., карт.... Болей »
Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст.— 1917 г.: Вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання., Мілаванаў В. А. — 2-е выд.— Мн.: Нар. асвета, 2000.— 175 с.: іл.... Болей »
Вы прыступаеце да сістэматычнага вывучэння новага школьнага прадмета — хіміі. Але ці з’яўляюцца новымі для вас тэрміны «хімія», «хімічны»? 3 імі вы ўжо сустракаліся ў курсе «Сусвет», разглядаючы свет хімічных з’яў. Ды і, напэўна, яшчэ раней не раз чулі гэтыя словы ад дарослых, па радыё і тэлебачанні... Болей »
Вы прыступаеце да вывучэння геаграфіі сваёй краіны, сваёй Бацькаўшчыны — Беларусі. Да прыкладаў з геаграфіі Беларусі, да краязнаўчага матэрыялу вы звярталіся на ўсім працягу вывучэння школьных геаграфічных курсаў. Цяпер вы зможаце сістэматызаваць і абагульніць свае веды аб прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы... Болей »
Гэтая кніга з’яўляецца спробай скласці дапаможнік па гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў для настаўнікаў, якія выкладаюць гісторыю Беларусі ў 6-х і 10-х класах агульнаадукацыйнай школы. Карыстацца ёй з поспехам могуць і вучні. Сюды ўключаны дакументы і ўрыўкі з дакументаў і летапісаў па гісторыі Беларусі... Болей »