На Піншчыне чатыры грамадзяніны аштрафаваны за парушэнне рэжыму самаізаляцыі
2020-05-07 15:05
На Піншчыне чатыры грамадзяніны атрымалі штрафы да 20 базавых велічыняў за парушэнне рэжыму самаізаляцыі.
Гэта асобы, якія мелі кантакт з хворым альбо нядаўна вярнуліся з-за мяжы. “Не думаюць ані пра сябе, ані пра свае атачэнне”, – канстатуе лекар Таццяна Кім:
– Пад наглядам яны знаходзяцца на працягу 14 дзён. У нас ёсць нядобрасумленныя людзі, якія несур’ёўна адносяцца да гэтай сітуацыі, несур’ёзна да свайго здароўя, да здароўя навакольных людзей. Не можам іх застаць дома. Адключаны бываюць тэлефоны. Мы не можам знайсці чалавека.
Па апошняй інфармацыі, на Піншчыне на самаізаляцыі знаходзіцца звыш 300 чалавек, якіх штодня правяраюць медыкі і міліцыянты.
Беларускае Радыё Рацыя