На Берасцейшчыне прайшлі сустрэчы для сем’яў палітзняволеных
2020-12-30 15:26
Некалькі сустрэч для сем’яў палітзняволеных і іх блізкіх правялі на Берасцейшчыне.
Іх ініцыявалі прадстаўнікі праваабарончага цэнтра „Вясна”. Рэгулярныя сходы адбываюцца з канца лістапада, распавяла валанцёр, спадарыня Ганна:
– Збіраюцца ў такой камфортнай атмасферы, размаўляюць адзін з адным, таксама там прысутнічае псіхолаг, яшчэ на сустрэчы можа быць праваабаронца. Абмяркоўваюць навіны, дзеляцца ўражаннямі, часамі нараджаюцца нейкія ідэі як можна людзям дапамагчы.
Людзі камунікуюць, яны знаходзяцца прыкладна ў аднолькавай сітуацыі, таму лепш адзін аднаго разумеюць па тых спецыфічных праблемах, з якімі яны зараз сутыкнуліся, дадала валанцёр.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце