На Берасцейшчыне аб’яўлены конкурс “Магія Палесся”
2020-05-07 15:46
Да 15 жніўня аб’яўлены прыём прац ад школьнікаў Берасцейшчыны на краязнаўча-турыстычны конкурс “Магія Палесся”, які прысвечаны памяці знанага эколага, краязнаўца і фатографа Аляксея Дуброўскага.
Ініцыятыва належыць фонду “Планета без межаў” і Таварыству экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Па словах намесніцы старшыні Таварыства Таццяны Хвагінай, юнакам неабходна прышчэпліваць любоў і павагу да роднага краю:
– У нас вельмі развіўся б экалагічны турызм, калі б мы пачыналі з сябе. І першая экскурсія, самая патрэбная, была заўсёды экскурсія ў прыроду. Сёння моладзь сядзіць пры камутарах. Сядзіць пры кампутары дзіцятка амаль ад першага класа, а можа яшчэ і ў першы клас не пайшло. І гэтае дзіцятка, калі яно выходзіць на прыроду, ці павезлі яго у вёску, ці павезлі на экскурсію ў лес, яно палохаецца, дзіця не разумее прыроду і не цікавіцца прыродай.
З умовамі краязнаўча-турыстычнага конкурса
“Магія Палесся” магчыма азнаёміцца
на сайце фонда
“Планета без межаў”.
Беларускае Радыё Рацыя