- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе сабраны ўспаміны, а таксама аповеды пра былых непаўналетніх вязняў фашызму, жыццё якіх звязана з Берасцейшчынай. Гэта другая па ліку кніга пра дзяцей вайны, якія зведалі разлуку і страту бацькоў ды сваякоў, голад і жах канцэнтрацыйных лагераў, знясільваючую рабскую працу. Яна — працяг першай кнігі ўспамінаў «Асколкі болю», ад выхаду якой у свет мінула ўжо шмат часу. З тых, хто пакінуў тут свае ўспаміны, многія ўжо не жывуць. Гэтая кніга — у памяць аб іх і для нашчадкаў, каб ведалі і помнілі.