- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брэсцкі гарвыканкам адмовіў дэпутатам “Грамадзянскай дамовы” ў правядзенні пікетаў за малы памежны рух. Пра гэта паведаміў адзін з заяўляльнікаў Ігар Маслоўскі. Улады аргументуюць сваё рашэнне неадпаведным выбарам месца для пікетавання. Пляцоўка насупраць Брэсцкага ЦУМа не ўваходзіць у пералік вызначаных гарвыканкамам месцаў для масавых мерапрыемстваў. Ігар Маслоўскі, аднак, нагадвае, што падчас выбарчай кампаніі пікетаваць ля цэнтральнага ўнівермага дазвалялася, і грамадскі парадак ад гэтага не парушаўся. У вызначаных жа месцах, на думку палітыка, збіраць подпісы даволі праблематычна.