- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У суд Ленінскага раёна Берасця выклікаюць старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека. Прычына правядзенне 30 студзеня нібыта ў забароненым месцы пікета па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ад кааліцыі “Талака”. Уладзімір Вуек адзначыў, што такім чынам прадстаўнікі праваахоўных органаў парушаюць беларускае заканадаўства: Атрымліваецца, што з аднаго боку група па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты павінна ўзгадняць з гарвыканкамам, з ідэалагічным аддзелам тыя месцы, дзе яны дазваляюць збіраць подпісы. Але цяпер атрымліаецца, што не мае значэнне, што гэтае месца дазволенае або забароненае, то бок выціскаюць, не даюць праводзіць мерапрыемствы, якія нам гарантаваныя законам.