- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лістападаўскія падзеі далёкага 1920 года маюць непасрэднае дачыненне да горада Берасця. У той час па тэрыторыі нашай вобласці праходзіла лінія фронту, якая падзяляла ўсходнюю і заходнюю Беларусь. Параненых з поля бою прывозілі ў гарадскі шпіталь, а памерлых ад ран хавалі на могілках, якія атрымалі назву «Балахаўскія». На могілках размешчаны пахаванні жаўнераў арміі генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія мелі дачыненне да ваенных дзеянняў 1920 года. Рэйд беларускага войска на чале з генералам Станіславам Булак- Балаховічам па Палессі супаў па часе са Слуцкам узброенным паўстаннем. Асноўнымі ўдзельнікамі якога, былі сяляне, якія падтрымлівалі ідэю незалежнасці Беларусі ад улады бальшавікоў. Супрацьстаянне ўзначальвала мясцовая шляхта і інтэлігенцыя, якія каардынавалі свае дзеянні з войскам Булак-Балаховіча.