- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдакцыя бярэ на сябе абавязак інфармаваць грамадства аб падзеях, звязаных з парушэннямі правоў чалавека і праваабарончай дзейнасцю ў г. Брэсце і Брэсцкай вобласці. Момант ліквідацыі ў 2003 г. Грамадскага аб'яднання "Праваабарончы Цэнтр "Вясна" падштурхнуў берасцейцаў да ўтварэння праваабарончага сайту "Берасцейская Вясна" як сімвала Беларускага праваабарончага руху. Зараз на тэрыторыі Брэста і Брэсцкай вобласці працягваюць займаюцца праваабарончай дзейнасцю сябры ліквідаванага Грамадскага аб'яднання "Праваабарончы Цэнтр "Вясна", сябры Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», сябры Рэспубліканскага Беларускага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і неабыякавыя грамадзяне. Менавіта з гэтымі людзьмі і арганізацыямі рэдакцыя актыўна супрацоўнічае.