be
Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі
Спампаваць
html pdf

Мясцовыя выбары ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі

Мясцовыя выбары 2003 году, як любая важная падзея ў палітычным жыцьці краіны, маюць як кароткатэрміновыя, так і сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы. З аднаго боку, пры цьвярозым падыходзе яны даюць уяўленьне аб цяперашнім стане палітычнай сцэны краіны, аб палітычных капіталах яе асноўных актараў і ўзроўні сацыяльнага даверу да іх. З другога, досьвед выбараў палітычныя сілы выкарыстоўваюць для ўдакладненьня ўяўленьня пра саміх сябе ў сыстэме наяўных палітычных адносінаў. Палітычная сытуацыя ў краіне пярэдадню й падчас правядзеньня выбарчай кампаніі адрозьнівалася ад той, што настала па іх. Асабліва выразная перамена адбылася ў дзеяньнях улады. У перадвыбарную пару «добра наладжаны» дзяржаўны апарат мэтаскіравана працаваў на ўзгадоўваньне ў масах апатыі да палітыкі. Не рабілася нічога такога, што магло ўскалыхнуць грамадзтва, ці, кажучы Лукашэнкавымі словамі, «разгайдаць лодку, у якой мы ўсе плывем». Інфармацыйная, адукацыйная, культурная і г.д. палітыка рэжыму захоўвала пэўную прадказальнасьць і нават рацыянальнасьць. Усё адмянілася па выбарах. Здабыцьцё дэмакратычнымі сіламі толькі аднаго працэнту ад агульнага асабовага складу мясцовых Радаў было на версе праінтэрпрэтавана як пацьверджаньне сваёй легітымнасьці, свайго роду вотум усенароднага даверу, і адначасна як знак нарастаньня сацыяльнай дэлегітымізацыі сваіх палітычных апанэнтаў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Аналітычны Грудок
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Аналітычны Грудок
  • Памеры: 296 с.
  • ISBN: 83-916658-0-1
  • Катэгорыя: Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2003 by Аналітычны Грудок
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4478, EEDC — 1897, 1897-2, 1897-3, 1897-4
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аналітычнага грудка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org