«Мяне выкралі за некалькі хвілін ад інстытуту»
2020-11-11 13:31
Дзяўчына зь вядомага фота апавядае сваю гісторыю. Надзю Пагадаеву выкралі, надзелі на галаву чорны мех, трымалі 8 гадзінаў у «стакане», а пасьля далі 12 сутак.
Дзяўчына думае, што пасьля выкраданьня яе адвезьлі ў КДБ, а пасьля ў Савецкі РУУС Менску. Пазьней яе арыштавалі і зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна.
Надзея расказала пра зьбіваньне людзей у ізалятары на Акрэсьціна.