be
pdf

Музыка сям’і Агінскіх

Вакальныя творы

У Залессі, маляўнічым куточку зямлі беларускай, у палацы, ля старога фартэпіяна дагараюць свечкі. Музыканты ўжо даўно разышліся, але чароўныя гукі сумнай і адначасова мужнай мелодыі паланеза ўсё яшчэ лунаюць у мяккім вечаровым сутонні. Яны нібыта прыпыняюць няўмольную плынь часу і ўваскрашаюць старонкі жыцця старадаўняга княскага роду… Згодна з паданнем, Агінскія бяруць свой пачатак ад славутых Рурыкавічаў. Іх апекунамі былі святыя Барыс і Глеб, якія на старых геральдычных выявах “ахоўвалі” герб роду – “Залатую браму”. Вядома, што продкі Агінскіх насілі прозвішчы Глазына і Глушонак, з XIV стагоддзя жылі на Смаленшчыне і вызнавалі праваслаўе. У канцы ХV стагоддзя Дзмітры Іванавіч Глушонак атрымаў ад Вялікага князя Аляксандра Ягелончыка прывілей на маёнтак Агінты, ад назвы якога вядзе пачатак знакамітая фамілія. Лёс распарадзіўся так, што Агінскія засталіся ў людской памяці як асветнікі, мецэнаты, аматары прыгожых мастацтваў. Князь Багдан Агінскі яшчэ напачатку XVII стагоддзя заснаваў друкарню ў Еўі, Шыман Караль Агінскі стаў фундатарам Віленскага касцёла кармелітаў босых, а Марцыян Міхал Агінскі быў патронам-заснавальнікам Менскай езуіцкай калегіі. Менавіта ў яго гонар у 1689 годзе была пастаўлена п’еса “Трыумфальная брама” – першы тэатральны спектакль у Менску.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Перакладчык: Сёмуха Васіль
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Copyright: © by Васіль Сёмуха, пераклад
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: З кнігі: Музыка сям’і Агінскіх. Вакальныя творы. Мінск, ТАА “Паліфакт”, 2000. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org