- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга „30 гадоў Беларускага музея ў Гайнаўцы", якую аддаем у Вашыя рукі з'яўляецца першай манаграфіяй нашага Беларускага Музея. Гэта доўгія гады будовы, бо, насамрэч, Музей дзейнічае каля 10 гадоў. Неведамым дагэтуль фактам з'яўляецца таксама момант нараджэння ідэі аб стварэнні Музея і Асяродка Беларускай Культуры, адбылося гэта больш-менш 50 гадоў таму, пра што, між іншым, распавядзем у гэтым выданні. Кніга - акт пашаны стваральніку Музея, сьветлай памяці Кастусю Майсені. Беларусы ўсяго свету маюць свой Музей менавіта тут - у Гайнаўцы. Будавалі яго з гэтак званых "цаглінак", ахвяраванняў, дарункаў, а сёння Музей існуе і дзейнічае. (Ад рэдакьара, фрагмент)