«Мой сябар на судзе сказаў, што яму адарвалі валасы і яны ў яго ў кішэні»
2020-09-03 11:09
У Менску прайшлі масавыя суды над затрыманымі першага верасня.
Сярод іх – студэнты, журналісты, а таксама тыя, хто выйшаў падтрымаць рабочых заводаў – Менскага аўтамабільнага завода і Менскага заводу колавых цягачоў, якія выйшлі на страйк. Судовыя пасяджэнні праходзілі праз скайп-відэасувязь.
Тым, хто хацеў трапіць на іх, прыходзілася прыкладаць намаганні.
Каментуе менчук Мікалай Галаўкоў, які чакаў суда над сваім сябрам:
– Мы проста дзяжурылі ў судзе. Мы чакалі, калі вывесяць спісы. Калі будзе судовае пасяджэнне нашага сябра. Судовыя спісы не вывесілі. Мы проста дзяжурылі там, у будынку суда. Калі выйшлі і паведамі яго прозвішча, што судзе адбудзецца судовае пасяджэнне, то мы пайшлі ў залу.
Дзмітры Картошнікаў, пра якога ідзе размова, заявіў пасля пытанняў суддзі пра даволі дзіўную рэч — распавядае яго сябар.
– Калі суддзя спытала, ці ёсць нейкія дапаўненні па справе і як вы можаце гэта пракаментаваць, то наш сябар сказаў, мы гэта самі чулі, што яму адарвалі валасы і зараз яны ляжаць у яго ў кішэні.
РР: Адарвалі валасы пры затрыманні?
– Не вядома. Гэта адзінае што мы чулі, што ён сказаў. Або ўжо на Акрэсціна, або пры затрыманні.
Самаго Дзмітрыя Картошнікава затрымалі на вуліцы Кірава ў Менску супрацоўнікі АМАПу і зацягнулі яго ў аўтамабіль без апазнавальных знакаў. Рашэннем суда ён атрымаў арышт у 12 сутак. Суткамі каралі і іншых затрыманых. Інфармацыю пра гэта можна паглядзець на сайце
Праваабарончага Цэнтра “Вясна”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org