- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга «Мой шлях да Бога i да Каталіцкай Царквы» беларускага грэка-каталіцкага сьвятара Віктара Данілава, які больш за 7 гадоў правёў у сталінскіх лагерах,— гэта дакумент эпохі. У ёй чытач даведаецца пра складаны шлях а. Віктара Данілава ад атэізму да Бога i да Каталіцкай Царквы. Аўтар распавядае пра тое, як ва ўмовах недахопу рэлігійнай інфармацыі можна было з атэіста стаць перакананым хрысьціянінам. Вырашальным на гэтым шляху было імкненьне да праўды, жаданьне зразумець сэнс чалавечага існаваньня i вялікая праца над сабой. Гэтая кніга — сьведчаньне чалавека, які больш за ўсё палюбіў праўду i цалкам прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню гэтай праўдзе. Кніга а. Віктара Данілава — другая ў серыі «Мартырыя», што па-грэцку азначае сьведчаньне.