- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета свой традыцыйны літаратурны конкурс Беларускі ПЭН-цэнтр прысвяціў памяці Ларысы Геніюш. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся творцы ад 15 да 26 гадоў. Да разгляду журы прымаліся вершы, кароткая проза, эсэістыка, пераклады. І вось журы ўскладзе: Уладзіміра Арлова, Марыі Мартысевіч, Барыса Пятровіча, Людмілы Рублеўскай і Андрэя Хадановіча падвяло вынікі. Фіналістамі літаратурнага конкурса імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтра сталі наступныя маладыя літаратары: Андрэй Адамовіч, Юлія Аляксеенка, Аляксей Арцёмаў, Дар’я Вашкевіч, Ася Волкава, Кірыла Дубоўскі, Алесь Емяльянаў, Сяргей Календа, Юлія Качан, Кацярына Макарэвіч, Аліна Радачынская, Антон Рудак, Яна Санько, Цімур Хоміч, Ганна Шэпт.