- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улетку на Глыбоччыне ў рамках парафіяльнага фэсту каля касцёлу ў вёсцы Мосар павінен быў адбыцца бардаўскі фестываль, прысвечаны памяці Ларысы Геніюш. Аднак незадоўга да пачатку фэста ксёндз-пробашч Уладзімір Шымуковіч паведаміў, што забараняе праводзіць канцэрт. Адбылося гэта пасля размовы ксяндза з начальнікам ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкама. Але на гэтым гісторыя не завершылася. Раённыя ўлады напісалі скаргу ў пракуратуру, каб там далі прававую ацэнку ўчынку Яраслава Берніковіча, які выступіў арганізатарам бардаўскага фэсту. У выніку прыканцы жніўня Яраслаў атрымаў папярэджанне з пракуратуры.