- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчая прастора BYBOOKS у Год Ларысы Геніюш распачала вершаваную флэш-акцыю пад назвай «+1 ГеніюшВерш». Акцыя адбываецца штонядзелю ў менскай кнігарні “Ў” і прысвечана яна 100-гадоваму юбілею з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Па словах дырэктаркі кнігарні Аляксандры Дынько, паўдзельнічаць у акцыі ўжо выказалі жаданне многія беларускія паэты і пісьменнікі // 21 сакавіка першым у гэтай акцыі выступіў вядомы археолаг і пісьменнік Міхась Чарняўскі, які прачытаў верш “Зубры” менавіта ў той рэдакцыі, у якой ён атрымаў рукапіс верша ад самой Ларысы Геніюш // Сярод сяброў Ларысы Геніюш, нягледзячы на пільны кантроль за ёй з боку КДБ, было шмат творчых людзей, пераважна пісьменнікі, мастакі, гісторыкі. Неаднойчы сустракаўся з паэткай і мастак Аляксей Марачкін. Падчас адной з такіх сустрэч ён зрабіў некалькі накідаў партрэту Ларысы Геніюш, за што паэтка напісала для яго верш і з аўтографам падарыла рукапіс. Пра гэтыя сустрэчы, пра працу над партрэтам паэткі з мастаком пагутарыў Аляксей Красоўскі...