- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэлеканал "Белсат" сёлета зняў фільм пра Ларысу Геніюш. У стужцы, якая складаецца з дзвюх частак па 30 хвілін кожная і якую знялі да 100-годдзя паэткі, выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы, а таксама рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра паэтку дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль-Загнетава і інш. Аляксей Красоўскі пагутарыў пра фільм з літаратаркай, мастацтвазнаўцам Антанінай Хатэнкай, якая ўдзельнічала ў працы над фільмам. // Гісторык і музыка Яраш Малішэўскі скончыў гістфак БДУ. Працаваў навуковым рэдактарам выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя", рэдактарам агенцтва Рыф-тур. Зараз – гід у турыстычнай сферы. Удзельнічаў у шматлікіх музычных праектах "PETE-PAFF", "P.L.A.N.", "GARADZKIJA", "АЛЯКСАНДРА І КАНСТАНЦІН", "MADERA HARD BLUES" і іншыя. Бадай менавіта Яраш Малішэўсакі напісаў адну з найлепшых песень на словы Ларысы Геніюш для складанкі «Жыць для Беларусі». Песня называецца «Нехта ноччу». Альбом-прысьвячэнне на вершы Ларысы Геніюш быў выдадзены БМАgroup у 2005 годзе. Я папрасіў Яраша згадаць пра гісторыю стварэння гэтай песні.