- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Сёлетні год грамадскасцю Беларусі, у сувязі са стагоддзем паэткі, быў аб'яўлены годам Ларысы Геніюш. Быў утвораны грамадскі арганізацыйны камітэт, які запланаваў шматлікія мерапрыемствы да юбілею. На жаль, не ўсё з запланаванага ўдалося выканаць. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла кажа, што не так проста аказала правесці ў Менску презентацыю двухтомніка твораў Ларысы Геніюш і альманаха «Асоба і час», які цалкам прысвечаны паэтцы, - гэтыя кнігі былы выдадзены адмыслова да юбілею. // Не ўдалося правесці ў Менску і бардаўскі канцэрт, прысвечаны Ларысе Геніюш. Яго меўся арганізаваць музычны прадзюсар Віталь Супрановіч, аднак сродкаў на правядзенне канцэрта ён так і не знайшоў.