be
mp3

Мой лён і сон 21.03.2010

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Лейбл “Беларуская музычная альтэрнатыва” напачатку 21 стагоддзя заснаваў серыю «Беларускі Музычны Архіў». Серыя была распачата з мэтай захавання і выдання архіўных і рарытэтных запісаў, вяртання забытых імёнаў у беларускі музычны кантэкст. Асобна стаяць у серыі дыскі прысвечаныя паэтам Ларысе Геніюш і Сяргею Новіку-Пяюну, творчасць якіх натхніла шматлікіх беларускіх музыкаў на напісанне песняў. Пра тое, як паўставаў дыск Ларысы Геніюш «Жыць для Беларусі» распавядае кіраўнік лейбла БМАgroup Віталь Супрановіч. / Уладзімір Арлоў быў сярод тых пісьменнікаў, якія неаднаразова наведвалі Ларысу Геніюш у Зэльве. У сваёй кнізе “Імёны Свабоды” Арлоў напісаў, што Ларыса Геніюш для яго была тым чалавекам, без якой ён не стаў бы самім сабою. Уладзімір Арлоў прысутнічаў і на пахаванні паэткі ў Зельве ў 1983 годзе, прачытаўшы на яе магіле адмыслова з гэтай нагоды напісаны верш Сержука Сокалава-Воюша. Пра тое, кім была для Уладзіміра Арлова Ларыса Геніюш дазнаваўся Алесь Зайцаў:

:
::
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мой лён і сон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-03-21
  • Рэдактар: Аркуш Алесь
  • Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
  • Катэгорыя: Радыёперадачы
  • Copyright: © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org