- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 18-ая міжнародная канференцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатарамі яе выступае Расійская нацыянальная бібліятэка і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. Сёлета канференцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Гаворыць удзельнік канференцыі Дзімітрый Вінаходаў, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута, доктар біялагічных навук. Галоўным арганізатарам міжнароднай штогадовай канференцыі «Санкт-Пецярбург і беларуская культура» ад самага пачатку выступае загадчык Аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, член-карэспандэнт Акадэміі навук Еўразіі, доктар філалагічных навук Мікалай Нікалаеў.