- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулай перадачы «Мой лён і сон» краязнавец са Слоніма Сяргей Чыгрын паведаміў, што зэльвенская міліцыя, якая зняла мемарыяльную шыльду Ларысы Геніюш з дома,у якім жыла паэтка, не знайшла ніякага крыміналу ў тым, што гэтая шыльда была ўсталявана. Нават паабяцалі шыльду вярнуць, але пасля адпаведнага рашэння Зэльвенскага райвыканкама. Але, на жаль, пытанне гэтае пакуль застаецца не вырашаным. Інакш справа з мемарыяльнай шыльдай Ларысы Геніюш павярнулася ў Ваўкавыску. Тамтэйшы грамадскі актывіст Мікола Кавальчук - ініцыятар усталявання памятнай шыльды на доме, дзе нарадзілася знакамітая паэтка Ларыса Геніюш, згодна з пастановай суда атрымаў штраф у памеры 70 тысяч беларускіх рублёў. Паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, міліцыянты абвінавацілі яго ў самаўпраўстве - шыльда ў гонар Ларысы Геніюш была ўсталявана на доме без адпаведнага дазволу мясцовых уладаў.