- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перадачы «Мой лён і сон» працягваем распавядаць пра тых культурных дзеячоў, якія атрымалі памятны медаль да стагоддзя Ларысы Геніюш. Сярод найбольш блізкіх людзей, якія былі пры жыцці побач са спадарыняй Ларысай, была гарадзенская паэта Данута Бічэль. Аб гэтым сведчыць і багатае ліставанне, якое доўгія гады доўжылася паміж гэтымі жанчынамі. Старшыня грамадскага аргкамітэту па ўшанаванні імя Ларысы Геніюш Міхась Скобла лічыць, што гэтых лістоў, якія напісалі паэткі адна адной, хопіць на цэлую ціквую, змястоўную кнігу.