- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сёння кніг Ларысы Геніюш выйшла не так шмат. Бадай самая лепшая з іх – гэта том “Выбраныя творы”, які пабачыў свет у 2000 годзе у мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Зборнік уключае ў сябе вершы паэткі і прозу, у тым ліку славутыя мемуары “Споведзь”, а таксама лісты да беларускіх пісьменніках, палітычных і грамадскіх дзеячаў. Кнігу ўклаў і падрыхтаваў да друку Міхась Скобла. (фота www.adradjency.narod.ru)