- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На жаль, не ўсё запланаванае грамадскім камітэтам, які быў утвораны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, удалося здзейсніць. Найгорш справы з мемарыяльнымі шыльдамі. Шыльды былі выраблены і павешаны ў Вайкавыску і Зэльве. Аднак былі зняты міліцыяй з тае нагоды, што нібыта не было дазволу мясцовых уладаў. Але шыльды былі павешаны на прыватныя дамы са згоды гаспадароў, а ў гэтым выпадку ніякага іншага дазволу не трэба. Краязнаўца са Слоніма Сяргей Чыгрын на гэтым тыдні высвятляў пра лёс шыльды, якую зняла міліцыя Зэльвы. Сяргей Чыгрын таксама паведаміў, што фотаздымак шыльды, які ў рамцы быў павешаны падчас сёлетніх зэльвенскіх урачыстасцяў 7 жніўня на месца знятай шыльды, ніхто не чапаў. Таму Сяргей Чыгрын спадзяецца, што і сама шыльда неўзабаве вернецца на ранейшае месца.