- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Зэльве завяршаецца збор подпісаў за прапанову перайменаваць вуліцу Савецкая у вуліцу імя Ларысы Геніюш. Ініцыятарам гэтай акцыі з'яўляецца грамадскі актывіст, сябра партыі БНФ Яўген Скрабутан. У сувязі з 100-годдзем сваёй славутай зямлячкі, паэткі Ларысы Геніюш, Яўген накіраваў у міністэрства культуры і парламент адмысловы зварот, у якім актывіст прапанаваў перайменаваць вуліцу Савецкую ў Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш. Гэтыя лісты былі перанакіраваны ў Зельвенскі райвыканкам, з якога Яўгену Скрабутану прыйшоў адказ, маўляў, перайменаваць немэтазгодна, бо вуліца Савецкая ў жыхароў Зэльвы выклікае станоўчыя асацыяцыі, згадкі пра маладосць і веру ў перамогу над фашызмам. Яўген вырашыў звярнуцца да саміх жыхароў вуліцы Савецкай і пачаў збіраць подпісы ў падтрымку сваёй прапановы.