- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За апошнія гады неаднойчы беларуская інтэлігенцыя накіроўвала калектыўныя звароты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з просьбай рэабілітаваць паэтку Ларысу Геніюш. Але па сённяшні дзень гэта не было зроблена. Калі адмаўлялі ў рэабілітацыя за савецкім час, дык гэта можна яшчэ неяк зразумець. Бо Ларыса Антонаўна была адкрытым праціўнікам савецкай улады, практычна ігнаравала і не прызнавала яе, нават адмовілася ад грамадзянства СССР. І вось Савецкага Саюза ўжо не існуе. Спраўдзілася мара Ларысы Геніюш – Беларусь стала незалежнай самастойнай краінай. Але ў незалежнай Беларусь Ларысу Геніюш не рэабілітавалі. Чаму? Гэта пытанне я адрасаваў аднаму з самых аўтарытэтных беларускіх праваабаронцаў Алесю Бяляцкаму.