- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечарыны, прысвечаныя 100-годдю Ларысы Геніюш адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі. 30 чэрвеня такая музычна-паэтычная вечарына адбылася ў Ракаве Валожынскага раёну. На сустрэчу з вандроўнікамі прыехалі паэт і даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла, бард Алесь Камоцкі і літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. Вандроўнікі перад гэтым наведалі музей Алеся Белакоза ў Гудзевічах і Заслаўе. Язэп Янушкевіч зрабіў ім экскурсію па Ракаву. Міхась Скобла расказаў пра нядаўнюю ўсебеларускую талаку ў Жлобаўцах — на радзіме паэткі, пачытаў прысвечаныя ёй вершы і падараваў студэнтам кнігі Ларысы Геніюш.