„Мова Нанова” ў Баранавічах запрашае на чарговыя заняткі   
            
                2020-10-14 12:07
            
             
                            
                        
                
На чарговыя заняткі ў межах курсаў „Мова Нанова” запрашаюць у Баранавічах. Мерапрыемства адбудзецца ўжо сёння, 14 кастрычніка, у афлайн фармаце. 
Тэма — гісторыі беларусаў і беларусак, якія размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці, — адзначыла вядоўца Ганна Ліцкевіч: 
– Справа ў тым, што далёка не ўсе нашыя студэнты размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. І таму вырашылі запрасіць некалькіх гасцей і сабраць некалькі моўных гісторый, некалькі гісторый пераходу на беларускую мову. Каб яны сталі крыніцай натхнення для нашых наведвальнікаў. Спадзяёмся, што пасля нашых заняткаў, тых, хто размаўляе па-беларуску на працы, дома, у краме, вядзе сацыяльныя сеткі па-беларуску стане яшчэ болей.
Адукацыйная сустрэча пачнецца а 18-30 і пройдзе па адрасу вуліца Савецкая, 54. Перад наведваннем курсаў пажадана прайсці праз анлайн-рэгістрацыю ў сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў з прычыны каронавіруснай інфекцыі. 
Беларускае Радыё Рацыя