Мова Нанова Брно - Горад | Кнігі
2025-03-23 14:55
У рамках заняткаў «Мова Нанова Брно Горад | Кнігі» Фонд Kamunikat.org меў магчымасць правесці сустрэчу Уладзіміра Арлова, падчас якой вядомы беларускі пісьменнік распавядаў пра гістарычныя сувязі паміж Беларуссю і Чэхіяй.
Гэтыя сувязі сягаюць далёкіх гадоў сярэднявечча. Утрымліваюцца, вядома ж, і сёння. Уладзімір Арлоў згадаў між іншым пра тое, што прэзідэнт Чэхиі Вацлаў Гавел, з якім ён меў магчымасць сустракацца, заўсёды пакрэсліваў, што «канфігурацыя аб’яднай дэмакратычнай Еўропы ніколі не набудзе сваёй завершанасці без незалежнай Беларусі". Гавел ведаў нашу гісторыю і разумеў, што "Беларусь належыць да еўрапейскай цывілізацыі».
Пра 25-годдзе найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкай Камунікат распавядау
Яраслаў Іванюк.
- 20 чэрвеня 2000 году ў мяне нарадзілася двое дзяцей: мой сын Хрыстафор і біблікатэка Камунікат. Калі мы чакалі нараджэння сына, мая жонка навучыла мяне рабіць інтэрнэт-сайты ў простым кодзе html. З гэтага ўсё пачалося, а цяпер у рэсурсах Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org маецца больш за 65 000 розных беларусіх публікацый.
Тур Фонда Kamunikat.org і Уладзіміра Арлова працягваецца. Ужо сёння адбудзецца сустрэча з беларускай дыяспарай ў сталіцы Аустрыі. Пазней - лекцыя «Ад Рагвалода да БНР» і расповед пра 25-годдзе Камуніката прагучаць у Мюнхене, Цюрыху, Вісбадэне, Кёльне, Познані і Варшаве.
Падрабязнасці у нашых сацыяльных сетках:
FacebookTelegram