be

Міжагнёўе

Кавыль Міхась
Выбраныя твроы

Я нарадзіўся 1-га сьнежня 1915 году ў вёсцы Покаршаў на Случчыне. Хоць мы паводле колькасьці зямлі (чатыры дзесяціны ворнай) лічыліся сераднякамі, але жылі бедна, часта недаядалі. Рэч у тым, што бацьку забілі на Першай сусьветнай вайне, і маці сама не магла даваць рады з гаспадаркай. А нас, дзяцей, было ажно пяцёра. Самая старэйшая сястра Франуся ў часе маіх нарадзінаў мела якіх восем гадоў. Па ёй прыйшла на сьвет Броня, а па Броні — Ядвіля. Два гады пасьля мяне нарадзіліся Антаніна. Яна памерла зусім маладою. Бальшавіцкая абяцанка: "хто быў нічым, той будзе ўсім" для ўдавы Марылі і ейных нахлебнікаў засталася толькі абяцанкай. Ды ня толькі для нас, а для ўсяго народу. Жылі мы бедна, а зажылі яшчэ бядней, бо да неўраджайнасьці дадаліся непасільныя "прадразьвёрсткі", а пасьля падаткі. Крыху лепш мы пачалі жыць у 1925м і пасьлейшых гадох. А гэта таму, што ў нашую хату прыйшоў прымак, уцякач з Заходняе Беларусі, вельві працавіты й растаропны чалавек. Ён сам працаваў, як вол, і нам знайшоў працу: мяне й сястру Ядвілю згадзіў на агульным сходзе вяскоўцаў пасьвіць сьвіньні й авечкі. Тры гады ганяўся я за імі па каменьні, па іржэўніку. Ногі мае былі падобныя да таркі, а сам я выглядаў, як нэгар, бо смажыўся на сонцы без кашулі. Затое ўвосень засекі ў сьвіронку не зьмяшчалі збожжа, і я свае лапці выкінуў на сьметнік, бо абуўся ў боты. Сёстры таксама прычапурыліся. Але, як казаў паэт, "ня доўга цешыў нас абман", ціж бо той ленінскі НЭП. (Мой шлях, фрагмент)

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1990
  • Рэдактар: Кіпель Зора, Запруднік Яна
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня Міколы Прускага
  • Памеры: 344с. + XXI, 22см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1990 by Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1459, MiOKB — 4940, 3669
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org