- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,—ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга да Бахчысарая, ад Парыжа да Канстанцінопаля.