be

Між берагамі

Арсеньнева Натальля
Выбар паэзіі 1920-1970

Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва універсітэт. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу М. Гарэцкі. У 1922 Наталля Арсеннева выйшла замуж за Францішка Кушаля, якога, як афіцэра польскага войска, накіравалі служыць у заходні рэгіён Польшчы. Пасля верасня 1939 Наталля Арсеннева жыла ў Вілейцы, працавала ў абласной "Сялянскай газеце". У красавіку 1940 як жонка палоннага польскага афіцэра была выслана з сынамі ў Казахстан. У маі 1941 вярнулася з ссылкі ў Мінск, дзякуючы заступніцтву між іншых Янкі Купалы. Тут яе напаткала вайна. У акупіраваным Мінску супрацоўнічала з 'Беларускай газэтай'. Напісала некалькі лібрэта да опер, займалася перакладамі. У 1944 эмігравала ў Германію, актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмігранцкай беларускай газеце "Беларус", на радыё "Свабода", у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. У даваеннай лірыцы замыкалася на інтымных і пейзажных матывах. У час вайны і ў эмігранцкі перыяд стварыла шэраг тэкстаў грамадзянскай лірыкі, гістарычнай беларускай тэматыкі. У 1970-1980-я гг. адышла ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці белару

Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк–Таронта
  • Дата выхаду: 1979
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Выдавецтва/ друкарня: БІНіМ
  • Памеры: 350с.; іл., 21см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэмуары
  • Кнігазбор:
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1457, EEDC — 906, MiOKB — 3830, 4937, 4938, 4939
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org