- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мастацтва - гэта код цывілізацыі. Толькі ён, нягледзячы на моўныя, геаграфічныя ці адміністрацыйныя адрозненні, аб´ядноўвае стваральнікаў мастацтва і яго ўспрымальнікаў. Яно стварае таксама супольнае пачуццё эстэтыкі і ўражлівасці. Склалася так, што доказы існавання гэтай надзвычайнай повязі захоўваюцца і дэманструюцца ў музеях. У кожным мастацкім музеі нашага кантыненту мы знаходзім адсылкі да гэтай супольнасці. Ствараючы калекцыю, куратары, часта неўсвядомлена, увекавечваюць гэты этас. У сапраўдным мастацтве няма месца для нацыяналізму. Затое ёсць прастора для працы мастакоў розных нацыянальнасцяў. Яны прыносяць свой мясцовы гістарычны, побытавы, жыццёвы досвед, але выяўляюць яго ў форме, уласцівай усёй стылістыцы еўрапейскага мастацтва. Так паўсталі калекцыі польскага малюнка ў Падляшскім Музеі ў Беластоку і ў Акружным музеі ў Сувалках. Я ўпэўнены, што яны звязаныя з калекцыямі ў беларускіх музеях. Адсюль таксама вынікае натуральная патрэба супрацоўніцтва і клопату пра агульную спадчыну. Дзякуй за прадстаўленую магчымасць музейнага візіту ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Я ўсцешаны, што такім чынам мы рэалізуем наша пагадненне аб супрацоўніцтве. Я таксама дзякую Польскаму Інстытуту ў Мінску, чыя ініцыятыва і дапамога бясцэнныя. Я абсалютна перакананы ў тым, што наша сумесная праца па падрыхтоўцы гэтай выставы з´яўляецца правільным прачытаннем кода каштоўнасцей, перададзеных нам майстрамі малюнка. (Анджэй Лехоўскі, Дырэктар Падляшскага Музея ў Беластоку)