- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вядро было цяжэннае, даверху напёртае сыраватымі клубнямі, і калі яна, з дзюймоўчыным сваім ростам, падымала яго, каб перадаць на борт грузавіка, у яе перад вачыма плылі аранжавыя плямы і шалёна калацілася сэрца, не надта здаровае ад нараджэння, але дзяўчына пра гэта не здагадвалася. Не давялося ёй пазнаёміцца ні са старэнькім кардыёграфам, ані з падобным да Мыйдадыра з кніжкі Чукоўскага рэнтген-апаратам – дасягненнямі аховы здароўя яе роднага райцэнтра, бо непрыемнае адчуванне ў грудзях – нібы сэрца, у задусе аўтобуса ці ў гарачай ванне, раптам замірала, некалькі доўгіх секунд трымцела матыльком – яна стаічна цярпела, каб не дадаваць маці клопатаў. (фрагмент)