be
pdf

Мір

Раманава Ірына, Махоўская Ірына
гiсторыя мястэчка, што расказалi яго жыхары

Кніга “Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары” – гэта гісторыя населенага пункта, прадстаўленая праз погляд яго жыхароў. Унікальнасць Міра ў якасці аб’екта вывучэння вызначылі некалькі момантаў. Першае – гэта наяўнасць цудоўнага гатычнага замка XVI ст., у якім да самага прыходу савецкай улады ў 1939 г. жылі князі Святаполк-Мірскія. Жыццё побач з замкам, князямі надавала міранам адчуванне унікальнасці іх малой радзімы. Жыхары мястэчка вельмі ганарацца месцам, дзе яны жывуць і, як правіла, з задавальненнем расказваюць аб яго мінулым. Іншы момант, які забяспечыў сусветную вядомасць Міру, – Мірская ешыва, адна са знакамітых ешыў першай паловы ХХ ст., дзе побач з грамадзянамі Расійскай імперыі, а пасля Польшчы (у склад якіх уваходзіла мястэчка Мір) навучаліся студэнты з самых розных краін свету: Англіі, Галандыі, Германіі, Швецыі, Даніі, Амерыкі, Канады, Паўднёвай Афрыкі і інш. Адрасуецца студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў, настаўнікам i выкладчыкам, усiм, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй беларускага народа.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: ЕГУ
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2009
  • Выдавец: ЕГУ
  • Памеры: 248 с., іл., 21 см
  • ISBN: 978-9955-773-29-0
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Мастацкая літаратура, Палітыка, Рэлігія, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2009 by Ірына Раманава, Ірына Махоўская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2038
  • Дадатковая даведка: Выданне здзейснена пры фiнансавай падтрымцы Траставага фонду Еўрапейскага гуманiтарнага унiверсiтэта
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org