en

Мінскевіч Серж

Мінскевіч Серж

Серж Мінскевіч

Нарадзіўся 12 лютага 1969 у Мінску.

Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост». Працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры). Кандыдат філалагічных навук.

Займаўся бардаўскай песняй, выдаў альбом «Жах-хі-хі / Шля-хі-хі» (1997).

Аўтар кніг «Праз галеРэю» (паэзія, 1995), «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002), «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006) і «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (2015), «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008), «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011), «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, 2012), у «Маладосці» друкаваліся фантастычныя аповесці і апавяданні, а таксама фэнтазі «Усмешка жалобнай каралевы, альбо таямніца магнітнага замка», якое потым выйшла асобнай кнігай (2013).

Пераклаў «Крымскія Санеты» Адама Міцкевіча (2004). Перакладаў з польскай Славацкага, Івашкевіча, Галчынскага, Мрожэка, Маслоўскую, з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла, Уайльда, дзіцячую англійскую паэзію з вершаў Матусі Гусі. Зрабіў поўны пераклад драматычнай паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пастаноўка якой была здзейснена ў Дзяржаўным тэатры лялек Рэспублікі Беларусь (2012), Тэатры «Ч» (2013) і Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

Серж Мінскевіч памёр у Мінску 8 чэрвеня 2022 г.

Мінскевіч Серж :: Publications

pdf

Паэма Адама Міцкевіча "Дзяды" і беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя

Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
Мінскевіч Серж

У другой палове XX ст. і напачатку XXI ст. у кантэкст беларускай літаратуры з дапамогай мастацкага перакладу была ўведзена значаная колькасць польскамоўных твораў беларускіх пісьменнікаў XIX - пачатку XX стст., такія як: паэма "Жыццё Сіраты" (пераклад Р. Барадуліна) і цыкл апавяданняў "Шляхціц Завальня...… More

Я з Бум-Бам-Літа


Мінскевіч Серж

За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі...… More

Прыгоды Какоса Маракоса

Вершы
Мінскевіч Сяргей

Вершаванка-фарбаванка-забаўлянка. 1) Вершаваная казка для дзяцей малодшага і дашкольнага ўзросту, якая знаёміць дзетак з цікавай з’явай прыроды - як какосы распаўсюджваюцца па акіянічных астравах. 2) Займальная фарбаванка - размалёўваючы карцінкі, дзеці вывучаюць жыхароў марскога свету. 3) Забаўляльная...… More

epub pdf

Мінскія / Менскія санэты


Мінскевіч Серж

Кнігу складаюць два цыклі санэтаў - Мінскія і Менскія, падказаныя жыцьцём, гісторыяй беларускае сталіцы і знакамітымі Крымскімі санэтамі Адама Міцкевіча. Часам здаецца, что Мінск не натхняе на паэзію пра сам Мінск. Мабыць таму, што ягоныя жыхары панаторканыя, як дробныя рэчы ў шуфлядкі, у сучасныя дамы-шафы...… More

epub pdf

Праз галеРэю

Транслёгічныя творы
Мінскевіч Серж

Той, хто жадаў пазнаёміцца са звыкла-дабротна-клясычнымі вершамі, пэўна, спачатку расчаруецца, бо ў кнізе сабраныя творы транслёгічныя, але гэта не азначае, што творы зусім не чытэльныя. Наадварот, некаторы язь іх успрымаюцца, на адным сваім пэўным узроўні, вельмі лёгка, і ніхто не прымушае шукаць транслёгічныя...… More

html epub

Сад замкнёных гор

фантастычны раман
Мінскевіч Серж

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора...… More

pdf

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта

Навуковы зборнік
Хаўстовіч Мікола, рэд.

У восьмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы студэнтаў-выпускнікоў кафедры, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў....… More

pdf

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Раман без парахода і самалёта
Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так...… More

pdf

Тэрмапілы 23

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 4 (140) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org