Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, якую ён называе сваёй рэлігіяй. Гэтым самым заварожвае іх, быццам у кроплі бурштыну, на вечнае існаванне, робячы нас захавальнікамі гэтага скарбу. Ян Леаньчук слушна прызнаваў „сакраткам” асобнае месца сярод літаратурных жанраў. (Катажына Савіцка-Межыньска) Сакрат Яновіч (1936-2013) – літаратурны феномен. І гэта зусім не перабольшанне. Яго апавяданні, асабліва мініяцюры – „сакраткі”, а нават аповесці („Самасей”, „Сцяна”, „Сярэбраны яздок”, „Хатняе стагоддзе”) напісаны ў духу лірычнай прозы. Чытаючы гэта адчувальны аграмадны творчы высілак аўтара. Словы там так падабраныя, што заадно аддаюць сабою змест, але і маюць яшчэ надта глыбокі сэнс і адначасова яны непаўторна прыгожыя.
Свет мяняўся і будзе мяняцца. Але сапраўдная літаратура застаецца вечнай. І такой ёсць творчасць Сакрата Яновіча. Яна як класнае чырвонае віно, якім так любаваўся пры жыцці аўтар – чымсьці старэйшая, тым больш смакавітая. Таму я так надта люблю вяртацца да напісаных ім прыгожых літаратурных твораў і ўсё мацней у іх заглыбляцца, смакаваць эстэтыку слоў, мастацкі змест. (Юрка Хмялеўскі)
Дадатковая даведка: Czyta Michał Androsiuk. Muzyka, gitary i akordeon: Adam Andryszczyk. Skrzypce: Robert Bielak. Flet: Hanna Borys. Opracowanie muzyczne i udźwiękowienie: Niewybredne Studio Nagrań www.studio.andryszczyk.pl. Tłumaczenia: język białoruski – Konstanty Bondaruk, język angielski – Małgorzata Milik. Projekt graficzny, przygotowanie do druku: KRAPIVA. Zdjęcie: Archiwum Fundacji Villa Sokrates / własność Janowicz. Zrealizowano dzięki Ministrowi Spraw Wewnętrznych i Administracji Zrealizowano przy wsparciu finansowym Muzeum Podlaskiego w Białymstoku. Partner wydania: Białoruskie Centrum Informacyjne
Камунікат.org – Беларуская
Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska