en

Мілінкевіч Аляксандр

Мілінкевіч Аляксандр

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч (25 ліпеня 1947, Гродна) — беларускі палітык і навуковец.

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР у 1972 годзе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976—1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гродзенскага педінстытута. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980—1984 гадах загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978—1980, 1984—2000).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ратуша». Кіраўнік праграм «Фонду спрыяння лакальнаму развіццю». У 1996—1997 гадах прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93».

Кандыдатура Мілінкевіча разглядаецца на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Намеснік старшыні гарвыканкаму Гродна (1990—1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

У выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком прадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У 1996—2003 гадах Старшыня гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.

У 1999—2005 гадах Старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.

У 2003—2005 гадах Старшыня гродзенскага «Таварыства Беларускай Школы».

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе.

26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У 2005—2007 Старшыня Рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

У 2012 годзе не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на парламенцкіх выбарах.

З 2006 году ўзначальвае Рух «За Свабоду», у 2008 Рух быў зарэгістраваны беларускімі ўладамі ў якасці правабарончага грамадска-асветніцкага аб'яднання.

Заяўляў пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года, хаця раней казаў пра тое, што на выбары павінны пайсці малады палітык.

Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў» (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец. Напрыканцы 1980-х знайшоў пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне, за што ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскаю культурай», напісаў пра гэта ўспаміны. Арганізаваў рэстаўрацыю старажытнага вежавага гадзінніка на Фарным касцёле ў Гродне.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Мілінкевіч Аляксандр :: Publications

Воўчынская гісторыя


Мілінкевіч Аляксандр

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - сын беларускай зямлі, неад'емны сімвал дзяржаўнасці Беларусі. Гэта наш суверэн. Сярод тых, хто яго выбіраў, былі і беларуска-ліцвінскія паслы Сойма. Наш край быў для яго радзімай, тут ён правёў дзіцячыя гады і юнацтва, крыніцай духоўнасці і палітычнай падтрымкі, месцам...… More

pdf

Białoruś — w stronę zjednoczonej Europy


Maszkiewicz Mariusz, red.

Гэта зборнік аналітычных артыкулаў пад агульнай рэдакцыяй вядомага польскага дыпламата, былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, які напісаў уводзіны да кнігі, пазначыўшы, што збор артыкулаў мае мэтай паглыбіць разуменне сітуацыі у Беларусі, а таксама паспрыяць інтэлектуальным і арганізацыйным...… More

pdf

Belarus – towards a United Europe


Maszkiewicz Mariusz, red.

Гэта зборнік аналітычных артыкулаў пад агульнай рэдакцыяй вядомага польскага дыпламата, былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча, які напісаў уводзіны да кнігі, пазначыўшы, што збор артыкулаў мае мэтай паглыбіць разуменне сітуацыі у Беларусі, а таксама паспрыяць інтэлектуальным і арганізацыйным...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org