Мікалай Клімовіч: Пінчукоў выклікаюць у пракуратуру і запужваюць
2021-03-20 14:18
У Пінску актывістаў і гараджан, якія праявілі сябе ў ходзе паслявыбарчых пратэстаў, выклікаюць у пракуратуру.
Іх папярэджваюць пра недапушчальнасць удзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на Дзень Волі і наступствах. Грамадзянам прапануюць падпісаць паперу, што з імі праведзена прафілактычная гутарка.
Сярод выкліканых – пінскі блогер Мікалай Клімовіч. Ён гаворыць, што гэта звычайнае запужванне:
– Гэта акцыі запужвання, для таго, каб людзей запужаць, каб людзі нікуды не высоўваліся, каб людзі нідзе не з’яўляліся. Таму што выдатна разумеюць, што ў многіх, калі яны недзе працуюць, і гэта адзіная крыніца заробкаў, справа можа дайсці да звальнення. І ўлады яны ведаюць, калі такіх людзей яны будуць запужваюць, то яны канешне, каб пракарміць сваю сям’ю, будуць маўчаць.
У Пінску гарадская арганізацыя сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” яшчэ напачатку сакавіка падала заяўку на правядзенне мітынгу з нагоды 103-й гадавіны БНР. Адказу дагэтуль няма, але ёсць ціск.
Беларускае Радыё Рацыя