Менску не хапае „зялёных” дахаў
2020-05-29 15:17
У канцы 70-х гадоў планавалася, што першыя вісячыя сады на дахах Менску з’явяцца на шматпавярховіках у мікрараёне Усход-1. Задума так і не была рэалізавана.
Пра перашкоды з’яўленню „зялёных” дахаў сёння ў адказ на змены клімату гутарылі падчас анлайн-сустрэчы Дыскусійнага кліматычнага клубу. Распавядае Дырэктар фонда „Інтэракцыя” Іван Шчадранок:
– Гэта быў пілотны праект на адным з гэтых будынкаў. З-за таго, што ўжывалі не зусім адпаведныя для нашых умоваў надвор’я расліны, то яны проста ўсе вымерзлі. Гэтым трэба сістэмна займацца. Мала разумення як мы можам адаптавацца да клімату, які змяніўся.
„Зялёныя” дахі могуць стаць неад’емнай часткай водна-зялёнага дыяметру Менску. Гэты горадабудаўнічы „стрыжань” сталіцы яшчэ з мінулага стагоддзя цалкам адпавядае сучасным тэндэнцыям адаптацыі гораду пад змены клімату.
Беларускае Радыё Рацыя