Мемарыял «Яма»: анлайн-мітынг у гонар Перамогі
2020-05-08 23:19
Упершыню з канца 1960-х гадоў прыйсці на мемарыял «Яма» у Менску на свята Перамогі стала немажліва з-за эпідэміі.
Як выйсце на тэрыторыі мемарыялу адбыўся вітальны анлайн-зварот рабіна Рыгора Абрамовіча:
– Адна з прычын трансляцыі звязана з тым, каб мы сказалі памінальныя словы. Паказаць, што нават калі мы не можам фізічна быць у нейкіх месцах, мы можам быць ментальна, быць тут душою і сэрцам, праводзячы паралель з тымі, хто прыходзіў сюды ў 40х – пачатку 50-х гадоў.
Падчас адзіночага анлайн-мітынгу да помніка «Яма» былі ўскладзеныя традыцыйныя каменьчыкі і прайшла хвіліна маўчання.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск