- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігар Вячаслававіч Мельнікаў – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску.
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год).
У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Аўтар 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў па гісторыі Беларусі.
Рэдактар беларускай версіі сайта “Гістарычная праўда”.
Кніга прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады. Выданне багата... Болей »
Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў.... Болей »
Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца... Болей »
Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі.... Болей »
Зборнік матэрыялаў міжнароднага семінара першы такога зместу на Беларусі, які характарызуе жыццё і дзейнасць тадэвуша Касцюшкі, яго ўплыў на развіццё Рэчы Паспалітай, Польшчы і Беларусі. У дадатак дадзены найноўшыя дакументальныя матэрыялы ваенна-дзяржаўнай эліты Расійскай імперыі перыяда барацьбы з... Болей »
Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная... Болей »
Памежная трылогія, якая ўбачыла свет у перыяд з 2019 па 2021 гг. расказвае пра розныя этапы функцыянавання даваеннай савецка-польскай мяжы. Першай ў 2019 годзе свет убачыла кніга "Верасень 1939-га. Магілы "неаб'яўленай" вайны". Яна расказвае пра баі Чырвонай Арміі супраць Войска Польскага пачынаючы з... Болей »
У свой час Украіна перадала Польшчы спіс ахвяр сталінскіх рэпрэсій, накіраваных супраць польскіх грамадзян у 1940 г. Гутарка ідзе пра Украінскі катынскі спіс. Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій лічаць, што быў і такі ж Беларусі спіс. Што гэта за дакумент, ці група дакументаў?... Болей »
Даваенная савецка-польская мяжа наклала вялікі адбітак на жыццё Беларусі ў 1920-1930-я гады. Аднак да апошняга часу гэтая тэма была слаба вывучана ў Беларусі. Між тым, той кардон - гэта не толькі кантрабантысты, пра якіх пісаў С. Пясецкі. Барацьба савецкай і польскай выведак у памежным пасе, савецкія... Болей »